Дзяржаўная ўстанова культуры «Слаўгарадскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей»

      Слаўгарадскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей заснаваны ў 2014 годзе ў горадзе Слаўгарадзе. Адкрыты для наведвальнікаў у 2015 годзе. Размяшчаецца ў спецыяльна пабудаваным будынку. Агульны экспазіцыйны пляц - 309,9 м2. Пастаянная экспазіцыя музея знаходзіцца ў стадыі фармавання. Дзейнічаюць экспазіцыйныя залы: выставачная, «Археалогія і прырода», «Этнаграфія», «Усталяванне савецкай улады ў Прапойскай воласці Быхаўскага павета. Край у 1920 - 1930-я гады. Прапойскі раён у гады Вялікай Айчыннай вайны», «Слаўгарадскі раён у складзе БССР, 1960-я — 1991 гады. Развіццё раёна на сучасным этапе». Асабліва цікавымі і каштоўнымі экспанатамі, якія прыцягваюць увагу наведвальнікаў, з'яўляюцца прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (ручнікі, посцілкі, абрусы, падузорнікі), традыцыйныя прадметы бытавога ўжытку, вырабы ганчарства, керамічныя пліткі з кляймамі майстроў, манеты Расійскай імперыі, узнагароды ветэранаў вайны , значкі і інш.

КАЛЕКЦЫІ МУЗЕЯ

Фонды музея налічваюць 2310 экспанатаў асноўнага фонду, у які ўваходзяць наступныя калекцыі: прадметаў этнаграфіі і побыту, фалерыстыкі, дакументаў, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, нумізматыкі, археалогіі, адзення, жывапісу, і інш.